Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкі прадпрымальнік апратэстоўвае выбары ў раду рынку


Мікола Чарнавус

Мікола Чарнавус

Прадпрымальнік з Баранавічаў Мікола Чарнавус накіраваў скаргу пракурору Берасьцейскай вобласьці, у якой просіць прызнаць, што выбары рады рынку прайшлі з парушэньнямі.

Мікола Чарнавус кажа, што ў выбары ўмешваліся мясцовыя ўлады і адміністрацыя Баранавіцкага каапрынку. Прадпрымальнік кажа, што адміністрацыя «правяла» ў раду рынку патрэбных прадстаўнікоў:

«Мясцовыя ўлады і ўладальнік рынку ня могуць удзельнічаць у правядзеньні выбараў сябраў рады. Гэта можа рабіць толькі агульны сход прадпрымальнікаў. Таму арганізацыя выбараў сябраў рады рынку і ўключэньне адміністрацыяй сваіх кандыдатаў у сябры рады зьяўляецца незаконнай.»

Таму прадпрымальнік просіць пракурора Берасьцейскай вобласьці апратэставаць вынікі гэтых выбараў. Мікола Чарнавус ня выключае, што выбары з парушэньнямі былі праведзены з мэтай недапусьціць яго ў раду рынку. Чарнавус перакананы, што з-за сваёй актыўнай грамадзкай пазыцыі ўлады лічаць яго там непажаданым.

Выбары ў раду рынка, якія апратэстоўвае Чарнавус адбыліся ў сьнежні 2011 году. Незадоўга да гэтага прадпрымальнікі праводзілі аналягічныя выбары, на якіх у раду рынка быў выбраны і Мікола Чарнавус. Аднак улады не прызналі тыя выбары і адмянілі іх вынікі.
XS
SM
MD
LG