Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі абмяркуюць у Капэнгагене


У сталіцы Даніі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, адбываецца нефармальны двухдзённы саміт ЭЗ у фармаце «Гімніх».

У сустрэчы бяруць удзел кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў 27 краінаў Зьвязу. У рамках сёньняшняга паседжаньня плянуецца правесьці шырокую дыскусію на тэму выкарыстаньня санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, Ірану і Сырыі.

Міністры абмяркуюць пэрспэктывы ўплыву гэтых санкцыяў на разьвіцьцё падзеяў у гэтых краінах, а таксама, наколькі эфэктыўным зьнешнепалітычным актарам можам быць ЭЗ падчас эканамічнага крызысу.

У адрозьненьне ад пасяджэньняў Рады па замежных справах ЭЗ, у фармаце «Гімніх» афіцыйна ўзгодненыя рашэньня не выносяцца.

Аднак, як адзначыў напярэдадні саміту міністар замежных спраў Даніі Вілі Совндал, нефармальныя саміты даюць магчымасьць эўрапейскім міністрам замежных спраў больш падрабязна абмяркоўваць наяўныя пэрспэктыўныя пытаньні ўсясьветнага парадку дня.

«Я спадзяюся, што на сустрэчы мы зможам дамовіцца па шэрагу канкрэтных ініцыятываў і прыярытэтаў у галіне правоў чалавека з іншымі краінамі і рэгіёнамі сьвету », падкрэсьліў дацкі міністар.

Сустрэчы ў фармаце «Гімніх» праводзяцца раз у шэсьць месяцаў і названыя так у гонар аднайменнага замку непадалёк ад нямецкага Бону, дзе ў 1974 годзе ўпершыню адбылася такая нефармальная нарады эўрапейскіх міністраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG