Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваданосава: Зьдзівілася, як часта зьвяртаюцца да Купалы


Кацярына Ваданосава нарадзілася 8 красавіка 1986 году ў Менску.

Скончыла школу з музычным ухілам (кляс фартэпіяна), потым атрымала чырвоны дыплём у пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка па спэцыяльнасьці «Гісторыя. Рэлігіязнаўства».

Працуе ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы.

Валодае (акрамя голасу) гітарай, фартэпіяна, акарынай, блёк-флейтай, жалейкай, дудой, вістлю. Займаецца сольнай і ансамблевай дзейнасьцю. Лідэр фолк-бард-рок-гурту «Alta mente», што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «Ў глыбіні душы».

Ляўрэат усебеларускага этапу міжнароднага конкурсу аўтарскай песьні «Петербургский аккорд», ляўрэат фэстываляў «Культурная эвалюцыя» (Бабруйск, 2009), «Бардаўская восень» (Беласточчына, 2009), «OPPA» (Варшава, 2009) і розных конкурсаў турысцкай і студэнцкай песьні.

Арганізатар фэстывалю аўтарскай песьні «Купалаўскія вакацыі».

З архіву «Свабоды»









Архіў праекту

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG