Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю будуць судзіць за «туалетную паперу»


Затрыманых 7 сакавіка маладафронтаўцаў Міхаіла Мускага і Дзьмітрыя Крамянецкага будуць судзіць у нядзелю, 11 сакавіка, у Ленінскім судзе Менску.

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Паводле дадзеных праваабаронцаў, на Мускага і Крамянецкага склалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у акцыі каля Міністэрства замежных спраў, якая адбылася 29 лютага. Тады невядомыя маладыя людзі кінулі да будынку міністэрства скруткі туалетнай паперы на знак пратэсту супроць патрабаваньня беларускіх уладаў да пасла Польшчы і прадстаўніка Эўразьвязу пакінуць краіну для кансультацый.

З 7 сакавіка Міхаіла Мускага і Дзьмітрыя Крамянецкага трымаюць у ізалятары на Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG