Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аскерку асудзяць за падтрымку Саньнікава


На затрыманага раніцай 9 сакавіка актывіста Партыі БНФ з Барысава Анатоля Аскерку склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у акцыі, прымеркаванай да дня нараджэньня палітвязьня Андрэя Саньнікава.

Пасьля таго як час затрыманьня Аскеркі скончыўся, ён пасьпеў паведаміць праваабаронцы Марыне Статкевіч, што яго арыштоўваюць.

Аскерка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня барысаўскай міліцыі.

Міліцыянты паведамілі, што суд на Аскеркам адбудзецца 10 сакавіка.

Жонка дэмактывіста распавяла, што ў аўторак 13 сакавіка Анатоль мае ехаць у санаторый лячыць хрыбетнік. Калі яго пасадзяць «на суткі», адправіцца на лячэньне яму ня ўдасца, піша сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

8 сакавіка палітвязьню, кандыдату на прэзыдэнта на выбарах 2010-га году Андрэю Саньнікаву споўнілася 58 гадоў. З гэтай нагоды ў некалькіх гарадах Беларусі, а таксама ў Эўропе адбыліся акцыі салідарнасьці з палітвязьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG