Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэнэр Домрачавай: Не пазбаўляйце нас стрэлаў


Клаўс Зыбэрт

Клаўс Зыбэрт

У інтэрвію нямецкаму выданьню «Thüringische Landeszeitung» --> http://www.tlz.de/startseite/detail/-/specific/Interview-mit-Klaus-Siebert-ueber-Weltmeistertitel-und-Erfolg-869565389   нямецкі трэнэр Клаўс Зыбэрт, які ад 2008 году трэніруе беларускую жаночую зборную па біятлёне, выказаў сваё стаўленьне да эмбарга на ўвоз у Беларусь 300 тысяч патронаў нямецкай вытворчасьці.

«Мы — спартоўцы, якія ведаюць правілы Міжнароднай фэдэрацыі біятлёну і прызнаюць Алімпійскую хартыю. Нас нельга пазбаўляць стрэлаў толькі таму, што некаторыя лічаць, што мы будзем імі кагосьці забіваць. Палітыка не павінна ўмешвацца ў спорт», — заявіў трэнэр беларускіх біятляністак.

Зыбэрт дадаў, што рашэньне ЭЗ прынесла шмат хваляваньняў беларускай зборнай і яно ня можа быць добрым ані для спартоўцаў, ані для вытворцаў:

«Без боепрыпасаў мы не застанемся, — падкрэсьліў Кляўс Зыбэрт. — Толькі цяпер нам давядзецца замаўляць патроны ня ў кампаніі „Шонэбэк“, а ў іншай фірме краіны, якая не ўваходзіць у ЭЗ. Або гэта трэба нямецкім вытворцам ці нам? Але калі нам дазволена ўяжджаць у краіны ЭЗ з патронамі, то ўсё будзе працягвацца».

На цяперашнім першынстве сьвету ў Рупольдынгу Дар’я Домрачава ў гонцы перасьледаваньня абышла чэмпіёнку сьвету немку Магдалену Нойнэр і заваявала першы залаты мэдаль у сваёй уласнай спартовай кар’еры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG