Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабравольскі: «Цяпер ведаю цану слова беларускага афіцэра»


Аляксандар Дабравольскі

Аляксандар Дабравольскі

Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі расказаў «Свабодзе» пра дэталі яго затрыманьня на літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы.

«Я вяртаўся зь Вільні цягніком увечары 7 сакавіка. Прайшоў у цягніку кантроль — памежны і мытны. Цягнік ужо павінен быў адпраўляцца, як да мяне падыходзіць памежнік і кажа: пройдземце на мытны надгляд. Фактычна мяне зьнялі зь цягніка. Я ім сказаў, што мне давядзецца чакаць да раніцы, бо больш цягнікоў няма. Яны мне сказалі: не, не хвалюйцеся, мы вас абавязкова пасадзім. І той маёр, які мне гэта абяцаў, пасьля зьнік. І цяпер я зразумеў, што такое слова беларускага афіцэра.

Яны правялі надгляд. Зразумела, нічога не знайшлі. І пакінулі мяне там. Дзякуй Богу, у нас там ёсьць раённая партыйная філія. І я паехаў да лідэра Астравецкай арганізацыі Івана Крука, пераначаваў у яго. А раніцай на цягніку прыехаў у Менск», — паведаміў Дабравольскі

Аляксандар Дабравольскі і яшчэ 5 актывістаў АГП раніцай 7 сакавіка накіроўваліся зь Менску ў Літву. Старшыні партыі Анатолю Лябедзьку беларускія памежнікі забаранілі перасякаць дзяржаўную мяжу. Тлумачэньняў адмовы яны не далі. Сам Лябедзька лічыць, што трапіў у чорны сьпіс апазыцыянэраў, якім улады забаранілі выяжджаць у краіны Эўразьвязу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG