Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Карач: «Самае цяжкае — рэакцыя бацькоў»


12 дзяўчат, якія патрапілі пад арышт за ўдзел у пратэсьце пасьля выбараў 2010 году, зьняліся ў календары, каб паказаць мары аб нармальных рэчах, на якія ў звычайным жыцьці не зьвяртаеш увагі, але якіх няма ў беларускай турме, «дзе няма ўпэўненасьці, што арыштант — таксама чалавек». Пра фотапраект «Ізаляцыя», сьвята 8 сакавіка і жаночую салідарнасьць — гутарка з Вольгай Карач, кіраўніцай грамадзянскай арганізацыі «Наш дом», пры падтрымцы якой рэалізоўваецца праект.

Карэспандэнт: Вам самой давялося быць пад арыштам. Чаго вам найбольш не хапала ў зьняволеньні?

Карач: Для мяне, пэўна, самае цяжкае — рэакцыя бацькоў. Таму што ты разуееш, што ўсе гэтыя фізычныя рэчы — гэта часова. Дрэнна, холадна, не хапае ежы, сну і гэтак далей, але гэта часова. А вось сядзіш і думаеш, што бацькі прачытаюць у Інтэрнэце і будуць потым хвалявацца. Гэта пэўна быў самы моцны ціск. Калі б можна было патэлефанаваць і проста сказаць: «Супакойцеся, са мной ўсё добра!» гэта б вельмі дапамагло. Калі ведаеш, што няма ніякай сувязі і ня ведаеш, што зь імі, гэта вельмі цісьне.

Слухаць гутарку цалкам:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:15 0:00
Наўпроставы лінк


Здымкі з фотапраекту "Ізаляцыя":




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG