Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара шэйхам Хамадам бэн Халіфам аль-Тані.

Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта, «на сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Катарам».

Іншыя падрабязнасьці візыту ў Катар не паведамляюцца.

У інфармацыйных паведамленьнях дзяржаўных СМІ старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі, прызначаны на пасаду памочніка прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы ў 2005 годзе, практычна не фігуруе. У афіцыйнай хроніцы апошні раз Віктар Лукашэнка згадваўся ў чэрвені 2011 году, калі ён выступаў на сустрэчы вэтэранаў і дзейных супрацоўнікаў беларускіх спэцслужбаў, прысьвечанай 15-годзьдзю з дня правядзеньня апэрацыі па вызваленьні заложнікаў у адным з дзіцячых садкоў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG