Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісткі FEMEN затрыманыя ў Стамбуле


8 сакавіка з нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці жанчын актывісткі руху FEMEN праявілі ў Стамбуле акцыю салідарнасьці з жанчынамі, якія перажылі жахі кіслотных нападаў у краінах мусульманскага ўсходу.

У 12.00 паводле стамбульскага часу 4 актывісткі зьявіліся каля галоўнай мячэці Стамбулу Agia Sophia з плякатамі «H2SO4 — формула страху», «Сьмерць барбарам!», «Стоп кіслотная атака!». Целы удзельніц акцыі былі сымбалічна зьнявечаныя, імітуючы кіслотныя апёкі, зьбіцьцё і пераломы. Акцыю FEMEN пікетавалі турэцкія ісламісты, з загадзя выдрукаванымі плякатамі на няправільнай украінскай мове — «Тупий роздягається жінка».







Мэта акцыі «Азіяцкі кактэйль» — прыцягнуць увагу сусьветнай грамадзкасьці да жахаў азіяцкай глыбінкі, дзе штодня безабаронныя жанчыны цярпяць бесчалавечныя зьдзекі: ім выпальваюць вочы, спальваюць жыўцом, выломліваюць суставы, закопваюць жыўцом. Падставай для расправы можа стаць бязьвіннае знаёмства з аднагодкам, адмова ад замужжа, жаданьне атрымаць сьвецкую адукацыю. Вядомыя факты, калі кіслатой абліваюць жанчын, якія сталіся ахвярамі згвалтаваньня, а таксама нованароджаных дзяўчатак, як сымбаль пагарды бацькі да дзіцяці жаночага полу.

FEMEN патрабуе ад урадаў мусульманскіх краін Паўднёвай Азіі прызнаць факты генацыду над жанчынамі, апублікаваць усе яго выпадкі і жорстка пакараць вінаватых.

Актывісткі FEMEN былі затрыманыя стамбульскай паліцыяй, сувязі зь імі няма.

Коктейль Азия from FEMEN Video on Vimeo.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG