Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінгерыс: санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў недастатковыя


Эмануэліс Зінгерыс
Эмануэліс Зінгерыс

Цяперашнія санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму недастатковыя, заявіў кіраўнік камітэту замежных справаў літоўскага Сойму Эмануэліс Зінгерыс.

Як падае інфармацыйны партал DELFI, Зінгерыс зьвярнуў увагу на тое, што лідэру апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку быў забаронены выезд зь Беларусі, а пазьней па шляху зь Літвы ў Беларусь была затрымана ягоная жонка Сьвятлана Лябедзька.

«Назіраючы такія дзеяньні беларускіх уладаў, з дапамогай якіх імкнуцца заглушыць і прымусіць замаўчаць прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі, забараняючы ім выяжджаць з краіны, непазьбежна ствараецца ўражаньне, што беларускі прэзыдэнт і кіраваны ім рэжым імкнуцца стварыць у Эўропе новы ГУЛАГ», — сказаў Зінгерыс.

Паводле сьцьверджаньня парлямэнтарыя, агульная задача ЭЗ як супольнасьці дэмакратычных дзяржаў і Літвы як суседняй дзяржавы заключаецца ў дапамозе беларускай дэмакратычнай апазыцыі, каб «яе голас (...) быў як мага больш чутны, як у дэмакратычным сьвеце, так і ў самой Беларусі».

«Я таксама мяркую, што цяперашнія санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму недастатковыя», — упэўнены Э. Зінгерыс.

Апазыцыйнага беларускага палітыка Анатоля Лябедзькі ў сераду раніцай ня выпусьцілі зь Беларусі. Паводле слоў палітыка, гэта зьвязана з наяўнасьцю нейкага сьпісу невыязных зь Беларусі палітыкаў, складзенага беларускімі ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG