Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіля Такарэнку міліцыя затрымала за тое, што віншаваў жанчынаў


У Гомелі падчас раздачы мінакам віншавальных улётак з 8 сакавіка затрыманы грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка.

«Спэцназаўцы адвезьлі мяне ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Там трымалі каля гадзіны, склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне грамадзкага парадку. Я не чытаў і не падпісваў яго, паколькі склалі міліцыянты пратакол не па-беларуску, а на расейскай мове», — заявіў Такарэнка.

Спадар Такарэнка разам зь іншымі актывістамі кааліцыі «Наша альтэрнатыва» раздаваў ля ўнівэрмагу віншаваньні жанчынам ад імя мужчынаў: «Падорым жанчынам цьвярозы год!» Аднак акцыю гвалтоўна перапынілі ахоўнікі.

«Спэцназаўцы й людзі ў цывільным так разганялі актывістаў, што нават штурхнулі маю шасьцігадовую дачку», — паведаміў прадстаўнік «Нашай альтэрнатывы» Кастусь Жукоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG