Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турганбаеў: Беларусь не адказвае па справе Бакіева


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

У сілавых структурах Кіргізстану ёсьць людзі, якія знаходзяцца ў пастаяннай сувязі з Бакіевым і перадаюць ім розную інфармацыю, паведаміў у інтэрвію кіргізскай службе «Свабоды» намесьнік міністра ўнутраных спраў гэтай краіны Мэліс Турганбаеў.

Турганбаеў прызнаецца: для таго, каб злавіць Курманбека Бакіева і яго родных братоў Ахмата і Жаныша не хапае сродкаў.

«Але ёсьць такая штука, як міжнародныя дамовы, на падставе якіх усе гэтыя працэсы моцна зацягваюцца. Вось у Беларусь мы колькі разоў адпраўлялі запыты праз Генэральную пракуратуру. У Інтэрпол мы адпраўлялі інфармацыю праз нашы спэцслужбы і праваахоўныя органы аб тым, што Жаныш Бакіеў знаходзіцца ў вышуку. На жаль, да сёньняшняга дня мы ніадкуль не атрымалі выразнага адказу », — канстатуе намесьнік міністра ўнутраных справа Кіргізстану Мэліс Турганбаеў.

6 сакавіка Дзяржаўная служба выкананьня пакараньняў Кіргізстану пацьвердзіла факт ўцёкаў зь месцаў заключэньня брата былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева

Ахмат Бакіеў схаваўся ў лякарні, куды ён быў дастаўлены з запаленьнем лёгкіх 3 сакавіка.

«У цяперашні час прымаюцца ўсе намаганьні, каб знайсьці і злавіць зьбеглага зьняволенага», — паведамілі Інтэрфаксу з Дзяржаўнай службу выкананьня пакараньняў.

Ахмата Бакіева асудзілі на 7,5 гадоў калёніі за арганізацыю масавых беспарадкаў на поўдні Кіргізстану ў траўні-чэрвені 2010 года. Пакараньне ён адбываў у калёніі-селішчы.

На пачатку 2012-га былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, пасьля двух гадоў жыцьцё ў Беларусі.

Палітычны прытулак у Беларусі сям’я Бакіевых атрымала дзякуючы асабістаму распараджэньню Аляксандра Лукашэнкі.

У Беларусі Бакіеў хаваецца з другой жонкай. Ад першага шлюбу ў яго два сыны, якіх таксама шукаюць праваахоўныя органы Кіргізстану.

Афіцыйны Бішкек неаднаразова дамагаўся выдачы Бакіева
XS
SM
MD
LG