Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі жанчыны-дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту прадставілі публіцы аматарскі спэктакль па п’есе амэрыканскага драматурга Іў Энсьлер «Маналёгі вагіны».

Мерапрыемства, арганізаванае асацыяцыяй V-day, прайшло ў межах кампаніі па барацьбе з гвалтам супраць жанчын. П’еса «Маналёгі вагіны» грунтуецца на шчыраваньнях жанчын розных нацыянальнасьцяў і розных сацыяльных слаёў. Адна з удзельніц спэктаклю «Маналёгі вагіны» — эўрапейскі дэпутат ад Францыі, член фракцыі «Эўрапейская народная партыя» (хрысьціянскія дэмакраты) Мар’ель Гала:

«Гэта наша другая такая ініцыятыва. Летась 7 жанчын-дэпутатаў сыгралі п’есу пра жыцьцё і пакуты жанчын у такіх краінах, як Афганістан, Камбоджа і іншыя. Сёлета ініцыятыва была больш правакацыйнай, бо «Маналёгі вагіны» — гэта п’еса, якую цяжка сыграць, якая руйнуе некаторыя табу, і мы прайшлі праз гэта. У гэтай задуме цікава тое, што яна аб’ядноўвае ўсе палітычныя фракцыі Эўрапейскага парлямэнту, ад правых да вельмі левых. Гэта сапраўдны кансэнсус. І мы належым да розных нацыяў, у спэктаклі былі занятыя дэпутаты ад дзевяці краін Эўразьвязу. То бок, гэта пазыцыя жанчын, якія будуць размаўляць адзінай мовай пры поўнай згодзе».

Спэктакль, вядомы ў 53 краінах сьвету, у лютым упершыню прайшоў у Беларусі ў памяшканьні «Свабоднага тэатру». Для рэжысэра Крысьціны Вязоўскай «Маналёгі вагіны» — тэатральны дэбют. Спэктакль прайшоў з аншлягам у Горадні і Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG