Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ізаляцыя»: мары за кратамі (фотагалерэя)


У турме цяжка. У беларускай турме яшчэ цяжэй. Жанчынам у беларускай турме цяжэй за ўсё. У турме ёсьць спосаб выратавацца ад быдлячых ўмоваў утрыманьня — схавацца ў марах.

Аб гэтых марах спэцыяльны фотапраект дванаццаці сукамэрніц — «Ізаляцыя».



Удзельніцы акцыі «Асьцярожна, міліцыя», якую праводзіць грамадзянская кампанія «Наш Дом», падрыхтавалі фотапраект: яны паказваюць і распавядаюць, чаго прадстаўніцам прыгожага полу не хапае падчас утрыманьня ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Дзяўчат схапілі падчас брутальнага разгону акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Пасьля суду яны апынуліся ў камэры № 10 на другім паверсе менскага ізалятару часовага ўтрыманьня, што па вуліцы Скарыны.

Пераканаўшыся на ўласным досьведзе, што ў зьняволеньні самыя банальныя жаданьні становяцца недасяжнымі марамі, экс-арыштанткі падрыхтавалі фотапраект, які раскрывае перш за ўсё пабытовы бок пакараньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG