Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі


НАДВОР'Е

У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура да мінус 9 градусаў.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ

У гэты дзень актывісты апазыцыі заклікаюць павіншаваць палітвязьня Андрэя Саньнікава, якому спаўняецца 58 гадоў.

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37 а) адкрыцьцё выставы Антаніны Слабодчыкавай «Яно тут». Пачатак 19.00.

Міжнародны жаночы дзень

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1618: Іаган Кеплер адкрыў трэці закон арбітальнага руху.
1911: Першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня.
1918: Першае зарэгістраванае захворваньне ў двугадовай пандэміі грыпу.
2004: Ухваленьне новай канстытуцыі Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1892 — Алесь Чарвякоў, кіраўнік Беларусі
1910 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак
1923 — Мікалай Купчын, беларускі філёзаф
1931 — Сямён Падокшын, беларускі філёзаф і гісторык-мэдыявіст, дасьледнік культуры Рэнэсансу й Рэфармацыі
1954 — Андрэй Саньнікаў, беларускі палітык, палітычны вязень
1962 — Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадзкі дзеяч

У гэты дзень памерлі:

1814 — Юзаф Несялоўскі, дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні наваградзкі ваявода з 1773 году
1928 — Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, Прэзыдэнт Рады БНР
2004 — Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускае эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра рады БНР

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Я прызнаю мэтады, якія не перашкаджаюць маралі, не вядуць да зьнішчэньня незалежнасьці Беларусі і падпарадкаваньні яе іншай дзяржаве.

Галіна Сямдзянава


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

КДБ адмовілася вярнуць тэхніку «Нашай ніве»

Дню жанчын — 100 гадоў

Том Стопард: «Мы не павінны разгубіцца ад гэтай жорсткасьці»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG