Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы ссадзілі зь цягніка Дабравольскага


Аляксандар Дабравольскі

Аляксандар Дабравольскі

На мяжы зь Літвой беларускія памежнікі затрымалі аднаго зь лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага.

На станцыі Гудагай, дзе адбываецца пашпартны кантроль, сьпярша да яго яго не было прэтэнзій. Але, як паведамляюць сьведкі, неўзабаве памежнікі вярнуліся і паведамілі: «Вас мы запрашаем на мытны надгляд». Праводзіць надгляд у цягніку яны наадрэз адмовіліся.

Як апавёў сведка, «было такое ўражаньне, што яны адмыслова чакалі, каб зьняць яго зь цягніка перад самым адпраўленьнем», паведамляе сайт АГП.

У выніку цягнік сышоў, а Аляксандар Дабравольскі застаўся на мытным посьце, дзе прайшоў надгляд. Наступны цягнік з станцыі Гудагай будзе толькі а восьмай гадзіне раніцы.
XS
SM
MD
LG