Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: улады дазволілі суботні мітынг апазыцыі


Разгон мітынгу апазыцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве, 5 сакавіка, 2012
Разгон мітынгу апазыцыі на Пушкінскай плошчы ў Маскве, 5 сакавіка, 2012

Раней сёньня Пуцін выступіў у абарону дзеяньняў паліцэйскіх на Пушкінскай плошчы 5 сакавіка.

Маскоўскія ўлады дазволілі заплянаваны на суботу мітынг пратэсту супраць абраньня Ўладзіміра Пуціна на прэзыдэнцкую пасаду. Акцыя мае прайсьці на Арбаце, максымальная дазволеная колькасьць удзельнікаў – 50 тысяч чалавек.

Раней сёньня Ўладзімер Пуцін выступіў у абарону дзеяньняў паліцэйскіх, якія арыштавалі больш за 500 прыхільнікаў апазыцыі пасьля дазволенага мітынгу на Пушкінскай плошчы 5 сакавіка. Новаабраны прэзыдэнт сказаў, што іх дзеяньні былі карэктнымі, нягледзячы на правакацыі. Актывісты сьцьвярджаюць, што сілы бясьпекі ўжвалі жорсткую сілу для разгону акцыі.

Раней сёньня ЦВК Расеі афіцыйна абвясьціў Уладзімер Пуціна пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах. Незалежная Ліга выбарцаў, у сваю чаргу, абнародавала мэмарандум, у якім гаворыцца, што выбары не былі роўнымі і справядлівымі, галасаваньне суправаджалася парушэньнямі, а падвядзеньне вынікаў – фальшаваньнямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG