Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палацы мастацтва — «ЛІТАРТ-2012»


Працы каліграфа Генадзя Мацура

Працы каліграфа Генадзя Мацура

7 сакавіка ў Менску ў Палацы мастацтва адчынілася Рэспубліканская выстава шрыфту і каліграфіі «ЛІТАРТ-2012».

У яе экспазыцыі творы мануальнай, паліграфічнай і кампутарнай графікі, розныя варыяцыі друкарскага шрыфту і грамадзянскага скорапісу.


Шырокі дыяпазон творчых пошукаў у розных тэхніках і накірунках прадставілі Павал Семчанка, Генадзь Мацур, Уладзімер Цэсьлер, Юры Тарэеў, Усевалад Сьвентахоўскі, Сяргей Саркісаў, Канстанцін Вашчанка, Андрэй Савіч, Сяргей Цімохаў, іншыя каліграфы і дызайнэры і тыя, хто яшчэ вучыцца старажытнаму мастацтву.

Творы старэйшых удзельнікаў выставы — гэта пераважна графічныя знакі, ініцыялы, лягатыпы, а студэнцкія працы — гэта крэатыўныя пошукі новых вобразна-фармальных кампазіцый на глебе літар.

Прафэсар каліграфіі Павал Семчанка.

Прафэсар каліграфіі Павал Семчанка.

Творы Генадзя Мацура.

Творы Генадзя Мацура.

Генадзь Мацур разам зь Вячаславам Ракіцкім.

Генадзь Мацур разам зь Вячаславам Ракіцкім.

XS
SM
MD
LG