Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі і Клінтан абмеркавалі Беларусь


Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан і кіраўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Вашынгтоне абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі.

"Мы абмеркавалі Беларусь і мы выпрацавалі пляны супрацоўнічаць яшчэ шчыльней у справе маніторынгу разьвіцьця падзей у Беларусі", – заявіў сёньня ў Вашынгтоне міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы зь дзяржсакратаркай ЗША Гілары Клінтан.

У пэрыяд пацяпленьня дачыненьняў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем Польшча была адным зь ініцыятараў наладжваньня дыялёгу зь беларускімі ўладамі. Пасьля разгону пасьлявыбарчых пратэстаў у Менску 19 сьнежня 2010 году, Варшава стала найбольш актыўным у Эўропе лабістам узмацненьня міжнародных санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.

Санкцыі ЗША супраць афіцыйнага Менску зьяўляюцца на гэты момант значна больш жорсткімі і шырокімі, чым эўрапейскія.
XS
SM
MD
LG