Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці заклікалі маліцца за Каваленку


Доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская зь Берасьця заклікала грамадзкасьць ладзіць малітвы за Сяргея Каваленку, які трымае галадоўку ў зьняволеньні.

Спадарыня Лаўроўская перакананая, што супольныя малітвы будуць моцнай падтрымкай для зьняволенага.

Ініцыятыву правядзеньня супольных малітваў за Сяргея Каваленку падтрымаў і каардынатар БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай:

«Аргкамітэт БХД Берасьцейшчыны падтрымаў гэтую ініцытыву, і нашыя актывісты далучаюцца да малітвы, каб падтрымаць сапраўднага героя Беларусі Сяргея Каваленку. Яму зараз вельмі патрэбная такая падтрымка, каб Госпад даў яму сілаў вытрымаць гэтыя пакуты і годна прайсьці той шлях, які ён для сябе выбраў. Мы ж як хрысьціяне ня можам заставацца ўбаку ад яго пакутаў і молімся за яго. Акрамя таго, мы не выключаем і іншых акцыяў салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам».

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў парушэньні рэжыму адбыцьця «хатняй хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG