Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонкі прэзыдэнтаў суседніх краін. Хто яны?


У сучасным сьвеце жонкі лідэраў дзяржаў — публічныя асобы, хаця ступень іх удзелу ў палітычным ці грамадзкім жыцьці можа розьніцца ў залежнасьці ад нацыянальных традыцый ці ўласнага жаданьня.

Аднак практычна паўсюль жонка кіраўніка дзяржавы зьяўляецца мінімальна ў дзень нацыянальнага сьвята на прыёме для кіраўнікоў дыпляматычных місіяў.



Жонка Аляксандра Лукашэнкі — Галіна Радзівонаўна, ніколі і нідзе не зьяўлялася публічна разам са сваім мужам пачынаючы ад яго абраньня прэзыдэнтам у 1994 годзе. Яна не пераехала ў Менск і жыве ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну. Ніякай інфармацыі на афіцыйным сайце «Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь» пра яе не падаецца.

Тым часам, у суседніх зь Беларусьсю краінах жонкі прэзыдэнтаў добра вядомыя, інфармацыя пра іх прафэсійную ды грамадзкую дзейнасьць, а таксама захапленьні лёгка знайсьці ў СМІ і ў сеціве.



Так, жонка прэзыдэнта Ўкраіны Людміла Януковіч (нар.1949) — хатняя гаспадыня. Скончыла Макееўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Узначальвае дабрачынны фонд «Ад сэрца да сэрца», які дапамагае дзіцячым дамам.



Жонка прэзыдэнта Латвіі Андрыса Бэрзіньша Дацэ Сэйсума (1973 г. н) — лекар-эндакрыноляг, захапленьні — тэніс, ёга, мастацкая літаратура.





Жонка польскага прэзыдэнта Браніслава КамароўскагаГанна Камароўска (нар. 1953) — па адукацыі філёляг, цяпер — старшыня Нацыянальнай экалягічнай Рады. У сьнежні 2011 г. Ганна Камароўска накіравала ліст падтрымкі Ірыне Халіп, жонцы палітзьняволенага Андрэя Саньнікава.



Жонка цяперашняга прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя МядзьвезеваСьвятлана Мядзьведзева (нар. 1965), скончыла Ленінградзкі фінансава-эканамічны інстытут. Узначальвае раду «Духоўна-маральная культура маладога пакаленьня Расеі», патрануе Санкт-Пецярбурскі дом-інтэрнат.



Жонка новаабранага прэзыдэнта Расеі Ўладзімера ПуцінаЛюдміла Пуціна (нар.1958), скончыла Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, філёляг-раманіст. Ініцыятар стварэньня Цэнтру разьвіцьця расейскай мовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG