Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брэйвіку выстаўленыя абвінавачаньні


Андэрс Бэрынг Брэйвік

Андэрс Бэрынг Брэйвік

У Нарвэгіі Андэрсу Бэрынгу Брэйвіку сёньня афіцыйна выстаўленыя абвінавачаньні ў тэрарызме і наўмысным забойстве 77 чалавек.

Абарона Брэйвіка азнаёміла яго з абвінаваўчым актам у турме на ўскраіне Осла, дзе ён утрымліваецца.

Паводле зьвестак сьледзтва, Брэйвік узяў на сябе адказнасьць за выбух бомбы ва ўрадавым квартале Осла, ахвярамі якога сталі 8 чалавек, і ў забойстве яшчэ 69 чалавек на востраве Утоя, дзе разьмяшчаўся летні маладзёвы лягер кіруючай Нарвэскай рабочай партыі. Тым ня менш, вінаватым Брэйвік сябе не прызнаў, паколькі лічыць, што забойства людзей 22 ліпеня было неабходна для абароны Эўропы ад мусульманскай пагрозы.

Суд над Брэйвікам пачнецца 16 красавіка – незалежна ад таго, ці будзе ён прызнаны разумова няздатным. Пакуль думкі псыхіятраў разыходзяцца: прызначаная судом калегія прызнала яго вар'ятам, тады як праведзеная пазьней незалежная экспэртыза не знайшла ў яго прыкметаў псыхозу або шызафрэніі.
XS
SM
MD
LG