Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлану Лябедзьку паўтары гадзіны трымалі на мяжы


Жонку лідэра АГП Анатоля Лябедзькі Сьвятлану Лябедзьку паўтары гадзіны пратрымалі на мяжы пры ўезьдзе ў Беларусь з тэрыторыі Літвы. Як паведаміла Свабодзе Сьвятлана Лябедзька, афіцыйна памежнікі нічым не патлумачылі затрыманьне, а ў неафіцыйнай размове было сказана «ну вы ж разумееце, хто ваш муж». Перад тым як вярнуць дакумэнты, яны правялі пільны надгляд асабістых рэчаў Сьвятланы, поўны і дэтальны агляд аўтамабіля. Пры гэтым, як адзначыла Сьвятлана, прыносілі прабачэньні і віншавалі яе зь днём 8 сакавіка.

На беларускім баку мяжы яе сустрэў Анатоль Лябедзька, які чакаў вяртаньня жонкі ад раніцы. Калі яны раніцай на ўласным аўтамабілі кіраваліся ў Літву, Анатолю Лябедзьку забаранілі ўезд без тлумачэньня прычынаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG