Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскіх жанчын павіншавалі з 8 Cакавіка палітычнымі карыкатурамі


На прыпынках грамадзкага транспарту і ў іншых людных месцах нехта расклеіў плякаты — карыкатуры з подпісамі «Цуд беларускі» і «Да сьвята».

На малюнку — спадарыня, якая адчыняе накрыўку, але ў каструлі замест гатаванай стравы бачыць карыкатурнага пэрсанажа, у якім некаторыя гараджанкі адзначаюць пэўнае падабенства зь вядомым беларускім палітыкам, які штогод віншуе «жэншчын» з 8 Cакавіка.

«Віншаванкі» маюць посьпех: тыя, хто іх убачыў, з разуменьнем пасьміхаюцца. Аўтары карыкатур невядомыя, і пакуль за зьяўленьне іх у Віцебску не «ўзяла на сябе адказнасьць» ніводная палітычная партыя або іншае грамадзкае ўтварэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG