Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крукоўскі: «Пагоня» вернецца яшчэ пры маім жыцьці»


Уладзімер Крукоўскі

Уладзімер Крукоўскі

Cемдзесят пяты дзень народзінаў адсьвяткаваў знаны мастак Уладзімер Крукоўскі. Аўтар звыш двухсот злабадзённых плякатаў верыць, што ягоны галоўны твор — эталён нацыянальнага гербу «Пагоня», створаны ў суаўтарстве зь Яўгенам Куліком, — вернецца на фасады дзяржаўных устаноў Беларусі яшчэ пры ягоным жыцьці.

Творы Ўладзімера Крукоўскага — гэта адлюстраваная на плякатах гісторыя краіны апошняга паўстагодзьдзя. І амаль усе яны, перакананы мастак, ня страцілі сучаснага гучаньня, нават самыя першыя, экалягічнай тэматыкі.

«Нічога ў гэтай тэме не палепшылася, наадварот, пагоршылася. Тое самае можна сказаць і пра „билингвизм“. Нічога не палепшылася ў нашай сытуацыі зь беларускай мовай і з русыфікацыяй нашага народу. І шмат іншых плякатаў, каторыя — праходзяць гады, дзесяцігодзьдзі, а яны ўсё яшчэ гучаць, усё яшчэ запатрабаваныя. Мне ўдавалася выбіраць і адлюстроўваць такія тэмы, такія ідэі, такія праблемы, каторыя, на вялікі жаль, па сёньняшні дзень сваёй актуальнасьці ня страцілі».

Захапленьне тэмай гістарычнай памяці беларусаў прывяло мастака ў архівы. Ён грунтоўна стаў дасьледаваць выявы і гісторыю стварэньня гербаў шляхецкіх родаў Беларусі. Летась ён выдаў кнігу «Срэбная страла ў чырвоным полі», на старонках якое можна знайсьці расповеды пра больш як дзьвесьце беларускіх гербаў.

«Я ведаў, што мы — Крукоўскія — старажытная гербавая шляхта. Адтуль і зарадзілася цікавасьць спачатку да ўласнага радаводу, а церазь яго ўжо і да іншых радаводаў, да праблемы наагул. Праца працягваецца, я працягваю гэтую тэматыку распрацоўваць, назьбірваць. Зь цягам часу мяркую, што таксама апублікую недзе, давяду да ведама чытачоў, да ведама людзей зацікаўленых у гэтай тэматыцы. А людзей зацікаўленых, аказваецца, даволі шмат, і з кожным годам іх, дзякаваць Богу, зьяўляецца ўсё болей, каторыя неабыякавыя да свайго паходжаньня, да свайго радаводу».

Аптымістычна глядзіць юбіляр і на рост зацікаўленьня грамадзтва лёсам агульнанацыянальнага гербу «Пагоня», эталён якога ён разам з мастаком Яўгенам Куліком стварыў у 1991 годзе. Уладзімер Крукоўскі верыць, што хутка «Пагоня» вернецца на сваё належнае месца ў беларускай дзяржаве.

«Я спадзяюся, яшчэ пры маім жыцьці».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG