Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Лібіі гатовыя захаваць адзінства краіны сілай


Мустафа Абдэль Джаліль крайні справа.

Мустафа Абдэль Джаліль крайні справа.

Кіраўнік лібійскай Нацыянальнай пераходнай рады Мустафа Абдэль Джаліль заявіў сёньня аб рашучасьці выкарыстаць сілу для абароны нацыянальнага адзінства.

Гэтая заява прагучала пасьля таго, як камандзіры апалчэньня ўсходняга рэгіёну Лібіі, Кірэнаікі, на зьездзе ў Бэнгазі абвясьцілі аб стварэньні незалежнага ад цэнтральных уладаў краіны органу рэгіянальнай улады.

Мустафа Абдэль Джаліль заявіў, што новыя ўлады ў Трыпалі «не гатовыя» да падзелу краіны і заклікаў рэгіянальных лідэраў да дыялёгу. Ён таксама зьвярнуў увагу на неабходнасьць ачысьціць іх шэрагі ад схаваных прыхільнікаў ранейшага рэжыму.

Менавіта ў Кірэнаікі знаходзіцца большая частка радовішчаў лібійскай нафты. Там жа ў лютым летась пачалося паўстаньне, якое прывяло да падзеньня рэжыму Муамара Кадафі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG