Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ўлады дазволілі новы мітынг апазыцыі ў Маскве


Мэрыя Масквы дазволіла апазыцыі правесьці мітынг 10 сакавіка на Арбацкай плошчы колькасьцю да 50 тысяч чалавек.

Як паведаміў сёньня адзін з арганізатараў акцыі, лідэр руху «Левы фронт» Сяргей Удальцоў, улады гатовыя нават перакрыць рух транспарту на Новым Арбаце, калі прыйшоўшыя ня змогуць разьмясьціцца на ходніку.

Сцэнар мітынгу і сьпіс выступоўцаў будзе вызначаны ў бліжэйшыя дні на пасяджэньні аргкамітэту акцыі. Лёзунгі мітынгу тыя ж, што гучалі на папярэдніх акцыях «За сумленныя выбары», дадаў Удальцоў.
XS
SM
MD
LG