Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На YouTube зьявіўся фільм пра Міколу Статкевіча


12 студзеня 2012 году паводле рашэньня Шклоўскага раённага суду Мікола Статкевіч быў зьмешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрыманьня значна больш жорсткія, чым у калёніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

Як нагадвае сайт праваабарончага цэнтру «Вясна», раней Мікалай Стакевіч быў асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

За час адбыцьця пакараньня палітвязень неаднаразова зьмяшчаўся ў штрафны ізалятар. Акрамя таго, адміністрацыя калёніі прымушала яго пісаць прашэньне аб памілаваньні.

24 лютага былы кандыдат у прэзыдэнты абвешчаны ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам».

XS
SM
MD
LG