Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына назвала бездакорнымі прэзыдэнцкія выбары ў Расеі з пункту гледжаньня іх арганізацыі, а іх вынікі — натуральнымі.

«Гэтыя выбары ў Расеі я б назвала элегантнымі. Па арганізацыі, празрыстасьці і па тых намаганьнях, якія ўклала ўлада ў гэтую выбарчую кампанію, гэта самая прыкметная і бездакорная кампанія за ўвесь пэрыяд назіраньня мною за выбарамі, гэта значыць з 2000 году», — заявіла агенцтву Інтэрфакс-Захад Лідзія Ярмошына, якая брала ўдзел у міжнародным назіраньні за выбарамі прэзыдэнта РФ.

Ярмошына назвала крытыку апанэнтаў расейскай улады з нагоды выбараў «хатнімі нарыхтоўкамі, дуляй у кішэні», якую трымалі «незалежна ад вынікаў выбараў».

«Лічу, што вынік атрыманы, ён адэкватны рэальнаму волевыяўленьню выбарцаў», — сказала старшыня ЦВК.

Ярмошына ня бачыць таго, што можна было б запазычыць з расейскага досьведу для правядзеньня будучых выбарчых кампаній у Беларусі.

«Усё, што рабіла Расея, прынамсі ў інфармацыйным пляне, у той ці іншай меры ўжывалася і ў нас падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Гэта максымальная лібэралізацыя самога працэсу вылучэньня, гэта крокі насустрач, дыскусійныя, інфармацыйныя, якія таксама былі зробленыя ўладай», — заявіла Ярмошына.

«Але вэб-камэрамі мы, вядома, свае ўчасткі абсталёўваць ня будзем. На мой погляд, гэта больш іміджавы праект», — адзначыла старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG