Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду!» запусьціла «Будкантроль»


Праект прэзэнтуюць Міхась Пашкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў і Юры Салодкі.
Праект прэзэнтуюць Міхась Пашкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў і Юры Салодкі.

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» 7 сакавіка прэзэнтавала доўгатэрміновы праект «Будкантроль».

Паводле ініцыятараў праекту, асноўная яго задача — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў Менску і спыніць адвольную забудову сталіцы, абараніць правы дольшчыкаў, а таксама кансалідаваць дзейнасьць грамадзян для стварэньня Будаўнічага кодэксу.

Кампанія «Гавары праўду!» абараняе інтарэсы дачнікаў і вяскоўцаў у Смалявіцкім раёне, змагаецца супраць высечкі парку 40-годзьдзя Кастрычніка і будаўніцтва на яго месцы кітайскіх кварталаў. А зараз актывісты вырашылі працаваць сыстэмна — аб’яднаць высілкі грамадзкасьці, эколягаў, юрыстаў, кантраляваць улады і дамагацца адказнасьці дэпутатаў, чыноўнікаў. Актывіст кампаніі Міхась Пашкевіч кажа:

«Заўтра на любым участку цэнтру Менску можа разгарнуцца любое будаўніцтва без належных дакумэнтаў. І насамрэч праблема заключаецца ў тым, што чамусьці мясцовыя жыхары і грамадзкія актывісты задаюць пытаньні, а ня ўлада. Ніводнага запытаньня ў мясцовых жыхароў, ніводных грамадзкіх слуханьняў. Нейкія адпіскі і паведамленьні ў „Вячернім Мінску“, і ўсё».

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў
Намесьнік старшыні кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў на пытаньне журналістаў, навошта яшчэ адзін кантрольны орган, якіх у краіне і так зашмат, адказаў:

«У нас хапае кантролю ўсялякага, але робіцца ўсё, каб не было галоўнага кантролю — кантролю грамадзкасьці, кантролю грамадзянаў над уладай. Вось гэтага мы і дамагаемся: прывядзеньня сытуацыі да празрыстай Беларусі, Беларусі для грамадзянаў, дзе мы кантралюем іх крокі».

Юры Салодкі
Юры Салодкі
Старшыня Менскай гарадзкой філіі «Гавары праўду» Юры Салодкі такім чынам тлумачыць, для чаго патрэбны «Будкантроль»:

«Для таго, каб аб’яднаць высілкі грамадзянаў у барацьбе з такімі праблемамі, каб кансалідаваць людзей. Таму што разрозьненая барацьба людзей прыводзіць да такой размытасьці: эколягі змагаюцца за сваё, дольшчыкі — за сваё. Хоць ня кожны яшчэ, напэўна, зразумеў, асэнсаваў, што праблема — у тым, што няма адзінай сыстэмы заканадаўчай базы, якая б дакладна ўсё рэгулявала, як павінны праходзіць грамадзкія слуханьні, хто адказны за іх правядзеньне».

У краіне няма адзінага празрыстага заканадаўства ў сфэры будаўніцтва. Намесьнік старшыні «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў перакананы, што ў краіне павінен быць прыняты Будаўнічы кодэкс:

«Сёньня няма заканадаўства па будаўніцтве ў Рэспубліцы Беларусь. Існуюць акты, указы, велізарны набор дакумэнтаў, які дазваляе рабіць толькі адно: уцёмную падманваць людзей, выкарыстоўваючы непразрыстасьць дзяржапарату. Такое ўяўленьне, што закон зараз абараняе будаўнікоў, а не грамадзянаў, для якіх яны павінны будаваць».

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» на мапе Менску пазначылі каля 50 праблемных месцаў, дзе ўлады зьбіраюцца будаваць гатэлі, бізнэс-цэнтры, элітнае жытло ў зонах адпачынку, парках, на дзіцячых пляцоўках альбо замест дзіцячых садкоў.

Юры Салодкі: «Чаму мапу мы стварылі — каб было бачна, што гэта не праблема Шабаноў, Лошыцы, Чыжоўкі, а гэта праблема Менску, праблема ўлады і яе непразрыстасьці ў прыняцьці рашэньняў. Таму мапа створаная, і стваралася яна дзякуючы дапамозе грамадзянаў.

А на фота — гэта мясцовыя дэпутаты, дэпутаты Менскага гарсавету, якія павінны вырашаць гэтыя праблемы. Але пакуль яны не зьяўляюцца, у адрозьненьне ад кампаніі „Гавары праўду“, прадстаўнікамі інтарэсаў грамадзтва».

А пакуль гэтыя дэпутаты стаяць убаку ад праблемаў, якія хвалююць людзей.

Юры Салодкі: «Задаеш ім канкрэтнае пытаньне: чаму вы, абраныя народам, не стаіце побач з намі і не адстойваеце парк 40-годзьдзя Кастрычніка, Севастопальскі парк, чаму вы ня з намі, а з інвэстарамі? Яны разводзяць рукамі і кажуць: „Ну мы ж улада, мы павінны інвэстыцыі прыцягваць“. То бок ніякай абароны інтарэсаў людзей няма. У іх ёсьць свой інтарэс. І часьцей за ўсё гэта называецца карупцыяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG