Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку ня выпусьцілі з краіны


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ня змог сёньня выехаць у Літву.

Як паведаміў «Свабодзе» Анатоль Лябедзька, у яго на сёньня былі заплянаваныя сустрэчы ў парлямэнце, МЗС Літвы і мэрыі Вільні.

Апрача таго ў сталіцы Літвы група беларускіх апазыцыйных палітыкаў зьбіралася абмеркаваць стратэгію дзеяньняў на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

«Канешне, я не задаволены тым, што мне забаронены выезд, але гэтыя мэты мае калегі вырашаць і безь мяне».

На беларуска-літоўскай мяжы яму паведамілі, што ён не можа выехаць у краіны Эўразьвязу:

«Зараз я знаходжуся на памежным пункце «Каменны Лог», — паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька.— Мне анулявалі выезд на тэрыторыю Эўрапейскага зьвязу. Тое, па якой прычыне выезд за межы Беларусі забаронены, не тлумачаць. Сказалі толькі: зьвяртайцеся па месцы жыхарства. Маўляў, у нас тлумачэньня няма, а кампутар выдае «нявыезд». І ў картцы на выезд паставілі штамп «анулявана».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG