Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 7 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі

НАДВОР'Е:

Па ўсёй краіне хмарна, на захадзе часам сонейка, тэмпэратура ад -2 да -6.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ

У Менску, ў офісе кампаніі «Гавары праўду!» адбудзецца прэзэнтацыя праекту кампаніі «Будкантроль»

Пачатак у 11 гадзін

* * * Зваротная сувязь: перадача «Званочкі», ў якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко. * * *
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1768: па дамове паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай на тэрыторыі апошняй былі ўроўненыя ў правох каталікі і праваслаўныя

1876: Аляксандр Бел атрымаў патэнт на вынаходніцтва тэлефону.

1924: Прэзідыум Цэнтральнага выканаўчага камітэту СССР зацьвердзіў рашэньне аб узбуйненьні БССР.
1931: Створанае Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

1985 Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула “антысавецкая прапаганда і агітацыя” да пазбаўленьня волі тэрмінам на 6 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1753: Тамаш Ваўжэцкі, польскі палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году

1781: Юзаф Завадскі, віленскі друкар

1850: Томаш Масарык, прэзідэнт Чэхаславаччыны

1872: Васіль Залатароў, беларускі кампазытар і пэдагог

У гэты дзень памёрлі:

1931: Павал Дземідовіч, этнограф, фальклярыст, краязнаўца, пэдагог.

1983: Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Ці шкадую я пра мінулае? Ні ў якой ступені! Я проста жыў, рабіў натуральным для сябе чынам. І калі сёньня ў Расеі дыхаць стала крыху вальней, чым чвэрць стагодзьдзя таму, калі 20 краін, уключаючы Беларусь, здабылі незалежнасьць, то ў гэтым ёсьць і мая, хай сьціплая, мільённая доля высілкаў.

Міхаіл Кукабака, савецкі палітычны вязень

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Дачку і ўнучку Някляева да яго не пусьцілі

Кастусёў нагаварыў лішняга, бо ня ведаў, што ў залі ёсьць журналісты

Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі Washington Post у вэрсіі БТ

У Францыі судзяць экс-прэзыдэнта

Free Belarus Now падае міжнародныя зыскі супраць Лукашэнкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG