Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран дамовіўся з Захадам аб новых ядзерных перамовах


Ядзерны комплекс Парчын, Тэгеран, Іран
Ядзерны комплекс Парчын, Тэгеран, Іран

Пяць дзяржаў-пастаянных членаў Рады Бясьпекі ААН і Нямеччына пагадзіліся на прапанову Тэгерану аднавіць перамовы аб іранскай ядзернай праграме.

Пра гэта паведаміла ў аўторак вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан. Яна накіравала афіцыйны адказ на ліст іранскага прадстаўніка Саіда Джалілі. Час і месца перамоваў пакуль не вызначаныя, папярэднія іх раўнды прайшлі на пачатку мінулага году ў Турэччыне і завяршыліся безвынікова.

Міжнародная супольнасьць па-ранейшаму настойвае на спыненьні ў Іране работ па ўзбагачэньні ўрану, баючыся, што мэта іранскай праграмы – распрацоўка ядзернай зброі. Тэгеран сьцьвярджае, што згаданая праграма мае мірныя мэты.

У аўторак Іран заявіў, што гатовы запрасіць інспэктараў Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі наведаць ядзерны аб'ект у вайсковым комплексе Парчын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG