Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праца польскага консульства ў Менску была часова спыненая


Каля польскага консульства на вуліцы Крапоткіна ў Менску а 15-й гадзіне знайшлі падазроны чорны прадмет.

Ён ляжаў на ганку аддзяленьня «Прыёрбанку», які месьціцца у адным двары з консульствам. З будынку эвакуявалі каля 50 чалавек, якія прыйшлі па візы, уваход у двор заблякаваў міліцэйскі кардон, паведамляе «Наша ніва».

Група сапёраў, якая прыбыла на выклік, абсьледавала прадмет, але выбуховага прыстасаваньня ў ім не знайшла. Праца консульства была адноўленая празь дзьве гадзіны.
XS
SM
MD
LG