Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лекары не далі Бандарэнку групу інваліднасьці. Яго прымусяць працаваць


Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

Каардынатару кампаніі «Эўрапейская Беларусь», даверанай асобе кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава на выбарах-2010 Зьмітру Бандарэнку не далі групу інваліднасьці.

Такое рашэньне прыняла міжведамасная навукова-экспэртная камісія 2 сакавіка на пасяджэньні, якое прайшло ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры мэдыцынскай экспэртызы і рэабілітацыі ў Гарадзішчы (Менскі раён), паведаміла БелаПАН жонка Бандарэнкі Вольга.

«Цяпер Зьмітру ня будзе ніякіх палёгкаў, нягледзячы на стан здароўя. Яго прымусяць працаваць», — лічыць Вольга Бандарэнка.

7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калёніі пакуль не разглядалі гэтага пытаньня, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
XS
SM
MD
LG