Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Італіі не давала візу старшыні КДБ для камандзіроўкі ў Рым


Вадзім Зайцаў
Вадзім Зайцаў

Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал публікуе згадку пра пастанову «Аб камандзіраваньні В.Ю.Зайцава ў г. Рым (Італьянская Рэспубліка)», якую падпісаў кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч.

Аднак тэкст самой пастановы недаступны, таму мэта камандзіроўкі застаецца невядомая, адзначае БелаПАН.

Прэсавы сакратар КДБ Аляксандар Антонавіч адмовіўся размаўляць пра камандзіроўку Зайцава. Антановіч толькі заявіў, што «зьмест мерапрыемстваў — службовая інфармацыя».

У амбасадзе Італіі ў Менску паведамілі, што «не выдавалі візу дадзенаму грамадзяніну».

Вадзім Зайцаў уключаны ў сьпіс неўязных у ЭЗ беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэньне правоў чалавека падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году.

Сьпіс са 158 прозьвішчаў міністры замежных спраў ЭЗ зацьвердзілі 31 студзеня 2011 году.

У студзені 2012-га міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, прозьвішча якога таксама ў сьпісе неўязных, наведваў Францыю. Віза была выдадзена на просьбу Інтэрполу. У амбасадзе Францыі тады растлумачылі, што візавыя санкцыі ЭЗ ня дзейнічаюць, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG