Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступная акцыя расейскай кампаніі «За сумленныя выбары» — 10 сакавіка


Аргкамітэт кампаніі «За сумленныя выбары» пастанавіў адмовіцца ад мітынгаў і шэсьцяў 8 і 9 сакавіка ў Маскве.

Наступная акцыя заплянаваная на 10 сакавіка. Дзе пройдзе гэтае мерапрыемства — незразумела. Першапачаткова меркавалася правесьці яго на Новым Арбаце.

Актывісты пратэставага руху вядуць перамовы пра месца правядзеньня акцыі з прадстаўнікамі мэрыі Масквы. Яны заяўляюць, што зьбяруць 50 тысяч чалавек. 6 сакавіка ў Маскве прайшоў мітынг апазыцыі «За сумленныя выбары». Праваахоўныя органы паведамляюць, што сабраліся каля 14 тысяч чалавек.

Паводле журналістаў «Свабоды» — 20 тысяч. Удзельнікі акцыі скандавалі «Расея — бяз Пуціна!», «Чурава — у адстаўку!», заяўляючы пра масавыя фальсыфікацыі на выбарах. Сайт Радыё Свабода вёў жывую відэатрансьляцыю.

Разгон акцыі пратэсту ў Маскве — меркаваньні відавочцаў, экспэртаў і палітыкаў, паралелі з сытуацыяй у Беларусі — пазьней на сайце «Свабоды»



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG