Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі выдадзеная кніга «Дзесяць гадоў з Вацлавам Гавэлам»


Вацлаў Гавэл

Вацлаў Гавэл

Кніга пра першага прэзыдэнта Чэхіі «Дзесяць гадоў з Вацлавам Гавэлам» напісаная ягоным колішнім прэсавым сакратаром Ладзіславам Шпачакам.

Шпачак працаваў з Гаўлам больш за 10 гадоў — зь лістапада 1992-га да лютага 2003-га году.

Шпачак кажа, што «атрымалася кніга суб’ектыўных успамінаў», у якой шмат гумару і нечаканых гісторыяў, уражаньні ад паездак з прэзыдэнтам Чэхіі па краіне і за мяжой.

У кнізе 220 старонак.

«Я хачу, каб людзі ўбачылі чалавека з плоці і крыві, у якога было неверагоднае пачуцьцё гумару і які так шмат зрабіў для рэпутацыі нашай краіны ў сьвеце», — кажа Шпачек.

«Гавэл сыходзіў, мяркуючы, што памрэ ціха, забытым. Але калі ў дзень ягонай сьмерці на Вацлаўскую плошчу прыйшло тры тысячы чалавек, а за яго труной ішло 100 тысяч — усе былі зьдзіўлены», — дадаў прэс-сакратар першага прэзідэнта Чэхіі, піша РИА «Новости».

Гавэл быў апошнім прэзыдэнтам Чэхаславакіі з 1989 па 1992 гады і першым прэзідэнтам Чэхіі з 1993 па 2003 гады.

Акрамя таго, Гавэл вядомы як літаратурны крытык, пісьменьнік і дысыдэнт.

Падчас «Аксамітнай рэвалюцыі» ў Чэхаславакіі ў 1989 годзе ён стаў ініцыятарам стварэньня апазіцыйнай грамадска-палітычнай арганізацыі «Грамадзянскі форум».

У сьнежні 1989 года быў аднагалосна абраны прэзыдэнтам на пасяджэньні Федэральнага сходу ЧССР.

Гавэл памёр раніцай 18 сьнежня 2011 года ў сваім загарадным доме пасьля працяглай хваробы. Былы кіраўнік дзяржавы сканаў у сьне.

Афіцыйныя дзяржаўныя пахаваньні былога прэыдэнта Чэхіі адбыліся ў катэдральным саборы Сьвятога Віта ў Пражскім Градзе 23 сьнежня 2011 году.
XS
SM
MD
LG