Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: пікет супраць забароны пікетаў


Гарвыканкам, Баранавічы

Гарвыканкам, Баранавічы

Баранавіцкія актывісты партыі левых «Справядлівы сьвет» накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньня пікету супраць парушэньня права грамадзянаў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Кіраўнік баранавіцкай арганізацыі «Справядлівага сьвету» Віктар Цяпін кажа, што такі пікет яны вырашылі правесьці пасьля таго, як чыноўнікі забаранілі пікет супраць зьбядненьня насельніцтва.

Спадар Цяпін перакананы, што такімі забаронамі ўлады парушаюць канстытуцыйнае права грамадзянаў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Пікет супраць забароны пікетаў плянуецца 18 сакавіка з 12-й да 13-й гадзіны ў Старым парку Баранавічаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG