Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў правядзе перамовы зь міністрам замежных справаў Ірану


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

6 сакавіка міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў правядзе перамовы са сваім іранскім калегам Алі Акбар Салехам.

«Паміж краінамі дасягнуты высокі ўзровень палітычных сувязей. Ажыцьцяўляецца актыўны абмен візытамі. У рамках разьвіцьця дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва бакамі падпісана 36 міждзяржаўных і міжведамасных дамоваў, у тым ліку пакет базавых эканамічных пагадненьняў», — паведамляе прэс-служба МЗС.

Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Іранам усталяваныя ў сакавіку 1993 года. Беларусь адкрыла амбасаду з Іране ў 1997 годзе. Ад лютага 2001 года ў Менску працуе амбасада Ірану, нагадвае БелаПАН.


Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG