Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СУЦЭЛЬНАЯ...

...воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура днём -4 — -2, ноччу -7 — -5.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску пройдуць перамовы міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава і міністра замежных справаў Ірану Алі Акбара Салехі.

У Празе пачынаецца дзесяцідзённы міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў «Адзін сьвет».

У Гановэры адкрываецца пяцідзённы кірмаш кампутэрнай тэхнікі, найбольшая імпрэза гэткага тыпу ў сьвеце.

6 сакавіка — Міжнародны дзень дантыста.

* * *
У вечаровым эфіры Свабоды «Вольная студыя» Міхася Скоблы, «Экспэртыза» Валеры Карбалевіча і «Гамбурскі рахунак» Альгерда Бахарэвіча.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

1972 — у Менску заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся:

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1937 — Уладзімер Крукоўскі, беларускі мастак-плякатыст.

1964 — Уладзімер Міхно, беларускі мастак і пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1961 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1999 — Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

— Маладзічок, маладзічок, на тым свеце бываў?
— Бываў.
— Там маіх родных відаў?
— Відаў.
— У іх зубы не баляць?
— Не баляць.
— Няхай і ў мяне не баляць.

Народная замова ад болю зубоў (выконваецца ноччу або на світаньні; той, хто гаворыць замову, павінен стаяць на адным месцы і глядзець на месяц).


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Беларусь запрашае на суды назіральнікаў АБСЭ


Павал Севярынец перадаў на волю накіды новага раману


Каго гвалтуюць у турме
XS
SM
MD
LG