Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Нэтаньягу гавораць пра Іран


У Вашынгтоне ў панядзелак пачаліся перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу. У цэнтры сустрэчы — пытаньні, зьвязаныя з іранскай ядзернай праграмаю.

Абама назваў «цьвёрдай» прыхільнасьць Злучаных Штатаў гарантаваньню бясьпекі Ізраілю. Нэтаньягу ў сваю чаргу адзначыў, што Ізраіль павінен заставацца «гаспадаром свайго лёсу».

Падчас перамоваў амэрыканскі прэзыдэнт адзначыў, што яшчэ захоўваецца магчымасьць для вырашэньня праблемы ядзернай праграмы Ірану дыпляматычным шляхам.

Вашынгтонская сустрэча праходзіць на фоне паведамленьняў аб магчымым нанясеньні Ізраілем удару па ядзерных аб’ектах Ірану. ЗША і іх саюзьнікі вінавацяць Іран у намеры займець ядзерную зброю. Іран адкідае гэтыя абвінавачаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG