Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадайце смаку ў ваша сэксуальнае жыцьцё: афрадызіякі


Узгадайце тыя дні, калі вы са сваім партнэрам маглі ўсяго толькі глядзець у вочы адно аднаму і трымацца за рукі. Можа быць, усё што вам трэба, каб вярнуць тую чысьціню пачуцьцяў, гэта яшчэ раз прайсьціся да алтара. Да алтара прадуктаў! Існуе цэлы сьпіс страваў, якія могуць унесьці новую нотку ў ваша сэксуальнае жыцьцё.

Але перад вячэрай усё ж паспрабуйце патрэніраваць свой рот, пагаварыце і высьветліце, што вам і вашаму партнэру больш даспадобы ў ложку. Інтымныя размовы выклікаюць выпрацоўку аксытацыну, сэксуальнага гармону, які спадарожнічае фізычнаму задавальненьню.

Таксама не забывайцеся пра яшчэ адзін пачуцьцёвы орган — нос. Пах лімону, лакрыцы выклікае прыліў крыві да мужчынскіх геніталіяў. Пах лакрыцы і агуркоў узбуджае жанчын. Нават форма тых ці іншых прадуктаў можа мець узбуджальны эфэкт.

Бананы багатыя на брамэлайн — фэрмэнт, які павышае мужчынскае лібіда.

Сэльдэрэй (салера) утрымлівае магутны андрастэрон — гармон, які вылучаецца ў мужчынскім поце і ўзбуджае жанчыну.

Вустрыцы маюць у сваім складзе цынк, патрэбны для выпрацоўкі тэстастэрону ў мужчынскім арганізьме.

Часнок: Любая страва, прыгатаваная з часнаком, можа выклікаць прыліў крыві да інтымных органаў. Разьдзяліце гэтую страву са сваім партнэрам, каб вас пасьля не непакоіў пах часнаку.

Інжыр мае ў сваім складзе амінакіслоты, якія распаляюць жарсьць.

Шакаляд мае багаты склад інгрэдыентаў, якія спрыяюць сэксуальнаму ўзбуджэньню.

Пакаштуйце розныя рэцэпты з гэтымі прадуктамі і пачастуйце свайго партнэра. Сэксуальнае задавальненьне спрыяе лепшаму настрою і фізычнаму стану чалавека.
XS
SM
MD
LG