Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы «прафсаюзнага бунту» на «Аршанскіх электрасетках»


Пасьля таго, як 52 работнікі Аршанскага філіялу электрасетак напісалі заяву аб выхадзе зь дзяржаўнага прафсаюзу, «падбухторшчыкаў» пільнуюць, а начальства пакаралі.

Цяпер работнікі чакаюць квіткоў на заробак за люты. Ім паабяцалі выплаціць грошы за шкодныя ўмовы працы, не атрыманыя за студзень. Гэта праблема і стала тады прычынай незадавальненьня: калі супрацоўнікам Аршанскіх электрасетак сказалі, што скасаваньне выплат за шкодныя ўмовы працы адбываецца ў іх філіяле ў якасьці экспэрымэнту, 52 чалавекі напісалі заяву аб выхадзе зь дзяржаўнага прафсаюзу. Але пакуль не падалі яе — паверылі кіраўніцтву, што ўсе грошы будуць выплачаныя ў сакавіку.

Работнікам «Аршанскіх электрасетках» стала вядома, што кіраўніцтва філіялу пакаралі за «экспэрымэнт» вымовамі і грашовымі спагнаньнямі. А шараговым супрацоўнікам выдалі прэмію да 23 лютага — па 250 тысяч рублёў.

Але тых, хто выказваўся за выхад зь дзяржаўнага прафсаюзу найбольш актыўна, пачалі кантраляваць. Усіх работнікаў папярэдзілі, што будуць караць за любыя парушэньні працоўнай дысцыпліны, а напрыканцы працоўнага дня зьявілася новаўвядзеньне — праверка на алькаголь.
XS
SM
MD
LG