Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палажанка: Гэта выказваньні ў стылі, якім карыстаецца Лукашэнка


Наста Палажанка

Наста Палажанка

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас Гіда Вэстэрвэле камэнтуе намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка і сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

«Гэта выказваньне ў стылі, якім карыстаецца Лукашэнка. Гэта прыманьвае сваёй шчырасьцю просты народ. Прыманьваньне такога чалавека, які ўключыў тэлевізар і нарэшце зразумеў, пра што гавораць. Такія выказваньні ня могуць ісьці ад чалавека, які прадстаўляе краіну. Тут складана нешта камэнтаваць, бо нічога культурнага ў галаву не прыходзіць. Лукашэнка заўжды так гаворыць, каб прыцягнуць да сябе ўвагу», — заявіла Наста Палажанка.

4 сакавіка Аляксандар Лукашэнка чарговым разам абрынуўся на міністраў замежных спраў Польшчы і Нямеччыны Радаслава Сікорскага і Гіда Вэстэрвэле, назваўшы першага «чужым польскаму народу», а другога «ці то ружовым, ці то блакітным, які там нешта крычаў пра дыктатуру».

«Я так, гэта пачуўшы, падумаў — лепш быць дыктатарам, чым „блакітным“, вядома. Але госпад зь ім. Пытаньне ў іншым. Мы ўсе памятаем сярэдзіну мінулага стагодзьдзя. І што сьвет атрымаў ад іх дыктатуры — наш народ яшчэ не апамятаўся дагэтуль. Таму ня ім нас папракаць з прычыны нейкай дыктатуры», — заявіў Лукашэнка і паабяцаў, што «Беларусь будзе жорстка рэагаваць на санкцыйныя захады».

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

«Выказваньні Лукашэнкі апошнім часам мала адзначаюцца ня толькі палітычным сэнсам, але і сэнсам наагул. Гэтыя выказваньні па-за межамі дыскусіі і абмеркаваньня. Гэтае ня варта ўвагі, каб камэнтаваць. Для беларускай рэчаіснасьці ёсьць больш важныя рэчы, якія робіць Лукашэнка, якія варта камэнтаваць», — заявіў былы кандыдат на прэзыдэнта, сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі БХД Віталь Рымашэўскі.
XS
SM
MD
LG