Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане на мясцовых выбарах перамагла апазыцыя


Галасаваньне праводзілася ўчора ў абласных цэнтрах Ош, Каракол, горадзе Такмак Чуйскай вобласьці і ў 13 вясковых акругах.

У Ошы, другім па велічыні горадзе краіны, за апазыцыйную партыю «Народнае адзінства» прагаласавала каля 47% выбаршчыкаў.

Сацыял-дэмакраты, лідэрам якіх зьяўляецца прэзыдэнт краіны Алмазбек Атамбаеў і партыя «Рэспубліка» на чале з прэм’ер-міністрам Амурбекам Бабанавым набралі адпаведна 24% і 17% галасоў.

Назіральнікі лічаць, што параза партый улады на выбарах у мясцовыя органы кіраваньня сьведчыць пра падзеньне ўзроўню даверу да іх з боку насельніцтва.
XS
SM
MD
LG