Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лісты да Міколы Статкевіча не праходзяць цэнзуру


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Замест лістоў з волі Мікалай Статкевіч атрымлівае цыдулкі «Ліст не прайшоў цэнзуру», паведаміў Леанід Гаравы, актывіст руху «За Свабоду», які лістуецца з палітвязьням.

Гаравы кажа, што атрымаў паштоўку ад Міколы Статкевіча з паведамленьнем, што мінулы ліст палітвязень не атрымаў — толькі пустую капэрту з прышпіленай паперкай «Ліст не прайшоў цэнзуру».

«Ня ведаю, як зь іншымі лістамі, але гэта прынамсі другі выпадак зьнішчэньня маіх лістоў да Мікалая Статкевіча. Раней мой ліст быў зьнішчаны ў калёніі ў Шклове, цяпер у магілеўскай турме. У паштоўцы Мікалай Статкевіч выказвае меркаваньне, чаму ліст быў зьнішчаны: таму, што ў ім была напісана праўда, якая «робіцца ўсё больш непрыемнай для тых, хто тут мяне трымае,» — заявіў Гаравы, паведамляе Праваабаронцы цэнтар «Вясна».

12 студзеня ў шклоўскай папраўчай калёніі адбыўся суд над Міколам Статкевічам. Судзьдзя Віталь Волкаў задаволіў прадстаўленьне адміністрацыі калёніі пра перавод палітыка на турэмны рэжым як злоснага парушальніка.

14 студзеня стала вядома, што Мікалай Статкевіч этапаваны са Шклова ў папраўчую ўстанову «Турма № 4» у Магілёве.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю ў Менску 19 сьнежня 2010 году акцыі пратэсту супраць фальшаваньня выбараў.
XS
SM
MD
LG