Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі ЦВК: за Пуціна – 63%


Старшыня Цэнтравыбаркаму Расеі Ўладзімір Чураў

Старшыня Цэнтравыбаркаму Расеі Ўладзімір Чураў

Цэнтрвыбаркам Расіі абнародаваў папярэднія вынікі пасьля падліку пятай часткі бюлетэняў, пададзеных у нядзелю на выбарах прэзыдэнта Расеі.

Уладзімір Пуцін атрымаў амаль 63% галасоў выбарцаў, Генадзь Зюганаў набірае каля 18%, Міхаіл Прохараў набірае каля 8%, на сотыя долі працэнтаў апярэджваючы Уладзіміра Жырыноўскага, Сяргея Міронава падтрымалі каля 4% выбарцаў.

Кіраўнік выбарчага штаба Уладзіміра Пуціна Станіслаў Гаварухін ўпэўнены ў перамозе ў першым туры. Лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў назваў выбары нелегітымнымі, несумленнымі і непразрыстымі.

За выбарамі сачылі шматлікія назіральнікі – ад міжнародных арганізацый, ад расейскіх партый, грамадзянскія актывісты, праваабаронцы.

Асацыяцыя "Голас" паведамляе больш чым аб трох тысячах парушэньняў, выяўленых у ходзе галасаваньня. У Цэнтрвыбаркаме заяўляюць, што атрымалі толькі 86 скаргаў на парушэньні. Большасьць скаргаў зьвязана з арганізаваным падвозам людзей на выбарчыя ўчасткі, аб недахопе адмацавальных талонаў, аб подкупе выбарцаў.
XS
SM
MD
LG