Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія exit-polls: За Пуціна – 59%


Паводле апытаньня на выхадзе з выбарчых участкаў, праведзенага Фондам "Грамадзкая думка", за Ўладзіміра Пуціна прагаласавалі больш за 59% выбарцаў.

За Генадзя Зюганава аддалі свае галасы крыху больш за 18%, за бізнэсоўца Міхаіла Прохарава – каля 10%, Уладзіміра Жырыноўскага падтрымалі 7%, а Сяргея Міронава – крыху больш за 4%.

Кіраўнік выбарчага штабу Ўладзіміра Пуціна Станіслаў Гаварухін ўпэўнены ў перамозе ў першым туры.

За выбарамі сачылі шматлікія назіральнікі – ад міжнародных арганізацый, ад расейскіх партый, грамадзянскія актывісты, праваабаронцы.

Асацыяцыя "Голас" паведамляе пра больш за тры тысячы парушэньняў, выяўленых у ходзе галасаваньня. У Цэнтрвыбаркаме заяўляюць, што атрымалі толькі 86 скаргаў на парушэньні. Большасьць скаргаў зьвязана з арганізаваным падвозам людзей на выбарчыя ўчасткі, недахопам адмацавальных пасьведчаньняў, подкупам выбарцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG